• На галоўную
  • Русский
  • English
  • Кыргызча
  • Қазақша
  • Azərbaycan
  • Ўзбекча
  • Uzbekcha
  • Deutsch
  • Белару́сский
  • Latviešu valoda
  • 中文
  • العربية

GMC

Пераклад

Паслугі перакладу вельмі  розныя. Любы тэкст-пісьмовы ці вусны, мастацкі ці тэхнічны- можна перакласці. Пераклад можа быць пісьмовы ці вусны.  Вусна пераклад дзеляць на сінхронны ці паслядоўны.  Пры  сінхронным перакладзе перакладчык кажа адначасовы з аратарам. Гэты від перакладу накіраваны на вялікую аудыторыю, прадугледжвае выкарыстанне спецыяльнага абсталявання і  выкарыстоўваецца на міжнародных канферэнцыях, семінарах.   З усіх  паслуг перакладу – гэта, здаецца, самы дарагі від перакладу, бо патрабуе ад перакладчыка не толькі ідэальнага ведання замежнай мовы, але і магчымасці вытрымліваць вялікую псіхалагічную нагрузку, хутка пераключацца між мовамі і імгненна падбіраць моўныя адпаведнасці.

Пры паслядоўным перакладзе аратар робіць паузы ў выступленні дзеля таго, каб перакладчык пераклаў сказаны ўрывак з тэксту. Такі від перакладу накіраваны на меншую аудыторыю і выкарыстоўваецца на дзелавых сустрэчах,  сходах, перамовах. Часам абавязкам перакладчыка з’яўляецца забеспячэнне зносінаў толькі паміж дзвумя людзьмі.

Што датычыцца пісьмовага перакладу, то ен вельмі розны. Яго класіфікуюць па тэматычным  прыкметам, выдзяляюць такяі віды як мастацкі, тэхнічны, юрыдычны, эканамічны пераклад і інш. Кожны з іх мае свае асаблівасці. Паслугі перакладу, як правіла, прадстаўляюць перакладніцкія агенцтвы.

На сенняшні дзень агенцтва перакладаў  «GMC Translation Service»  займае вядучую пазіцыю на рынке моўных перакладаў. Гэта абумоўлена  высокім узроўнем прафесіяналізма супрацоўнікаў, выкарыстаннем сучаснага праграмнага забеспячэння, пастаянным аднаўленнем тэхнічнай базы, прыцягненнем прафесійных перакладнікаў  вузкай і спецыфічнай накіраванасці, якія прайшлі жорсткую сістэму адбору і маюць высокую ступень кваліфікацыі.

Усе гэта дазваляе Цэнтру моўных перакладаў  «GMC Translation Service» карыстацца заслужанай павагай і даверам з боку многіх кліентаў, сярод якіх шмат буйных замежных і мясцовых кампаній, міжнародных арганіцый,  амбасадаў, устаноў, банкаў. Цеснае супрацоўніцтва на дагаворнай аснове з буйнымі арганізацыямі, станоўчыя водгукі, граматы і афіцыйныя падзякі сведчаць пра высокі ўзровень надзейнасці, стабільнасці, якасці і неабходнасці нашых паслуг.

На дадзены момант «GMC Translation Service»  займаецца аказаннем паслуг фізічным і юрыдычным асобам у вобласці перакладаў розных дакументаў на 127 замежных моў, афармлення дакументаў камерцыйнага і асабовага характар, прадастаўлення натарыяльных і юрыдычных паслуг.




  • НАФТАГАЗАВЫЯ ПЕРАКЛАДЫ
    Пераклад тэкстаў нафтагазавай тэматыкі адносіцца да найбольш складаных і вузкаспецыяльных відаў перакладу. Пераклад тэкстаў нафтагазавай тэматыкі немагчыма ажыццяўляць на высокім узроўні без ведання эканомікі нафтаздабычы, страхавых і фінансавых пытанняў у гэтай галіне. Нашы спецыялісты на працягу многіх гадоў выконваюць вусныя і пісьмовыя якасныя пераклады тэкстаў нафтагазавай тэматыкі.
  • ТЭХНІЧНЫЯ ПЕРАКЛАДЫ
    Пераклад тэхнічных тэкстаў мае свае асаблівасці і лічыцца адным з самых складаных відаў пісьмовага перакладу. Пісьмовы пераклад тэхнічнай дакументацыі патрабуе не толькі свабоднага валодання адпаведнай лексікай і тэрміналогіяй, але і дакладнага разумення тых працэсаў і сістэм, пра якія вядзецца гутарка ў тэксце арыгінала. Пераклад тэхнічных тэкстаў абавязкова мяркуе выкарыстанне навукова-тэхнічнай тэрміналогіі і спецыяльнай лексікі. Нашы тэхнічныя перакладчыкі маюць шматгадовы вопыт працы з тэкстамі рознай тэхнічнай тэматыкі, дзякуючы чаму забяспечваецца высокая якасць і своечасовае выкананне тэхнічнага перакладу.
  • МЕДЫЦЫНСКІЯ ПЕРАКЛАДЫ
    Мы выконваем пераклады тэкстаў медыцынскай тэматыкі любой ступені складанасці – ад інструкцый лекавых прэпаратаў да навуковых артыкулаў і манаграфій. Перакладчыкі і рэдактары маюць вышэйшую медыцынскую адукацыю і вялікі вопыт пісьмовых перакладаў у розных галінах медыцыны. У залежнасці ад спецыфікі канкрэтнай замовы мы падбіраем перакладчыкаў і рэдактараў.
  • ЭКАНАМІЧНЫЯ ПЕРАКЛАДЫ
    Пераклад тэксту эканамічнай тэматыкі – асаблівы від перакладу, які патрабуе ад перакладчыка наяўнасці спецыяльных ведаў. Пісьменна ажыццявіць эканамічны пераклад немагчыма без ведаў асноў эканамічнай тэорыі і разумення спецыяльнай эканамічнай тэрміналогіі. Пераклад такіх матэрыялаў патрабуе ад перакладчыка, перадусім, уважлівасці да дэталяў, здольнасці да максімальнай канцэнтрацыі ўвагі, павышанай адказнасці і кампетэнтнасці. Уважлівае стаўленне да даных і лічбаў, дакладнае захаванне тэрміналогіі і формы арыгінала, стараная і акуратная праца з вялікімі аб’ёмамі дакументацыі – вось асноўныя правілы эканамічнага перакладу.
  • ЮРЫДЫЧНЫЯ ПЕРАКЛАДЫ
    Для нашых кліентаў мы ажыццяўляем моўныя пераклады юрыдычных дакументаў. Дзякуючы шматгадовай упартай працы ў нас атрымалася заваяваць давер шматлікіх міжнародных юрыдычных фірм, адвакацкіх калегій, бюро, а таксама юрыдычных аддзелаў буйных кампаній і прадстваўніцтваў замежных арганізацый. Мы прыкладаем усе намаганні, каб апраўдаць іх высокі давер. Пераклады дакументаў юрыдычныга зместу, прызначаныя для выкарыстання за мяжой, па жаданні заказчыка могуць быць правераныя носьбітамі мовы.
  • АСАБІСТЫЯ ДАКУМЕНТЫ
    Пісьмовы пераклад асабістых дакументаў, разам са стандартным перакладам і перакладам, выкананым носьбітам мовы, з’яўляецца адным з відаў паслуг пісьмовага перакладу, якія прапаноўвае Цэнтр моўных перакладаў “GMC Translation Service” сваім кліентам. Назапашаныя за гады працы веды і вопыт дазваляюць нам улічваць усе тонкасці працы з асабістымі дакументамі і забяспечваць сваім кліентам не проста пераклад, а паўнавартасную падрыхтоўку дакументаў для перадачы ў адпаведныя інстанцыі. Мы гарантуем якасць, канфідэнцыяльнасць і своечасовае выкананне.
  • WEB-САЙТЫ
    Пры перакладзе сайтаў перад перакладчыкам могуць паўставаць самыя розныя задачы: напрыклад, перадача ўнікальнага стылю, уласцівага для рэкламных і мастацкіх тэкстаў, або пераклад тэхнічнай інфармацыі. Патрабаванні да якасці прад’яўляюцца самыя высокія. Цэнтр моўных перакладаў “GMC Translation Service” выконвае увесь цыкл прац па лакалізацыі сайта, а таксама аптымізацыі лакалізаванага сайта пад міжнародныя пошукавыя сістэмы ці сістэмы кадзіроўкі для карэктнага адлюстравання зместу сайта ў тым ці іншым браўзеры.
  • НАТАРЫЯЛЬНАЕ ЗАСВЕДЧАННЕ
    Цэнтр моўных перакладаў “GMC Translation Service” якасна і хутка выканае для фізічных і юрыдычных асоб натарыяльнае засведчанне асабістых дакументаў грамадзян і дакументаў юрыдычных асоб. Натарыяльнае засведчанне дакументаў можа ажыццяўляцца ў звычайным ці паскораным рэжыме. Дзяржаўны ці прыватны натарыус сведчыць правільнасць фотакопіі з дакумента, сапраўданасць перакладу і подпіс перакладчыка. Натарыяльнае засведчанне выконваецца натарыусам КАМПЕТЭНТНА, ХУТКА і ПІСЬМЕННА.
  • СІНХРОННЫ І ПАСЛЯДОЎНЫ ПЕРАКЛАД
    Поспех міжнацыянальных перамоў, канферэнцый, семінараў, круглых сталоў і іншых мерапрыемстваў, несумненна, залежыць ад якасці перакладаў. Сінхронныя і паслядоўныя перакладчыкі падыходзяць да працы максімальна адказна. У прыватнасці, вывучаюць сферу дзейнасці, з якой будзе звязаны пераклад, аўдыторыю, тэрміналогію, дыялектычныя асаблівасці мовы і г.д. Акрамя таго, яны прытрымліваюцца правілаў паводзін дзелавога чалавека, этыкету, а таксама валодаюць навыкамі прэзентацыі: фарміруюць прыязныя адносіны слухачоў да сябе і партнёра, для якога ажыццяўляюць пераклад.
  • МУЛЬТЫМЕДЫЯ
    Наша кампанія ажыццяўляе пераклад відэа- (у любым фармаце) і аўдыяматэрыялаў.
  • ТЭРМІНОВЫЯ ПЕРАКЛАДЫ

    У цэнтры моўных перакладаў “GMC Translation Service” Вы можаце замовіць ЭКСПРЭС-ПЕРАКЛАД (тэрміновы пераклад) – мы выканаем пераклад матэрыяла любой ступені складанасці ў любыя зручныя для кліента тэрміны!

    Тэрміны экспрэс-перакладу шаблонных дакументаў і экспрэс-паслуг:
    - на працягу 30 хвілін;
    - на працягу 1 гадзіны;
    - дзень у дзень;
    - натарыяльнае засведчанне;
    - легалізацыю;
    - апастыляванне дакументаў.
  • ВЁРСТКА

    Наша кампанія аказвае паслугі па вёрстцы матэрыялаў у фарматах PageMaker, InDesign, FrameMaker. Вёрстка можа выконвацца ў зыходных фарматах або “узнаўляцца” на падставе арыгіналаў у папяровым ці электронным выглядзе. Адпаведныя віды прац выконваюцца прафесійнымі вярстальшчыкамі, якія маюць вопыт працы ў тыпаграфіях і выдавецтвах.

  • АПАСТЫЛЬ

    Шэраг краін прынялі шматбаковае пагадненне аб спрашчэнні працэдуры легалізацыі дакументаў. Гэта пагадненне называецца Гаагскай канвенцыяй ад 5 кастрычніка 1961 г., якая адмяняе патрабаванне легалізацыі замежных афіцыйных дакументаў.

    Працэдура апастылявання дакумента складаецца з двух этапаў:
    1) натарыяльнае засведчанне копіі і правільнасці перакладу дакумента

    2) засведчанне ўпаўнаважаным органам, які прастаўляе адмысловы штамп апастыль (APOSTILLE).
  • ЛЕГАЛІЗАЦЫЯ
    Легалізацыя – гэта пацвярджэнне таго, што дакумент, які зыходзіць з улад дзяржавы або складзены пры ўдзеле гэтых улад, адпавядае заканадаўству гэтай дзяржавы. Яна заключаецца ў засведчанні сапраўданасці подпісу службовай асобы, якая падпісала дакумент, і пячаткі ўпаўнаважанага дзяржаўнага органа. Консульская легалізацыя складаецца з шэрагу засведчанняў. Спачатку трэба засведчыць дакумент і правільнасць перакладу ў натарыуса, затым звярнуцца ў Міністэрства юстыцыі, дзе сведчыцца сапраўднасць подпісу натарыуса. Пасля гэтага ў дэпартаменце консульскай службы МЗС пацвярджаецца сапраўднасць подпісу Мінюста. Наша кампанія ажыццяўляе легалізацыю дакументаў на тэрыторыі краін СНД.
  • Аформіць замову