• На галоўную
  • Русский
  • English
  • Кыргызча
  • Қазақша
  • Azərbaycan
  • Ўзбекча
  • Uzbekcha
  • Deutsch
  • Белару́сский
  • Latviešu valoda
  • 中文
  • العربية

GMC

ГААГская канвенцыя

Гаагская канвенцыя. Спіс краін, якія прызнаюць апастыль.

Канвенцыя, якая адмяняе патрабаванне легалізацыі замежных афіцыйных дакументаў (Гаага, 5 кастрычніка 1961 года)

Краіны, якія падпісалі дадзеную Канвенцыю, жадаючы адмяніць патрабаванне дыпламатычай або консульскай легалізацыі замежных афіцыйных дакументаў, вырашылі заключыць у гэтай сувязі Канвенцыю і пагадзіліся з наступнымі палажэннямі:

Артыкул 1

Дадзеная Канвенцыя распаўсюджваецца на афіцыйныя дакументы, якія былі здзейснены на тэрыторыі адной з дагаворных краін і павінны быць прадстаўлены на тэрыторыі іншай дагаворнай краіны. У якасці афіцыйных дакументаў у сэнсе дадзенай Канвенцыі разглядаюцца: а) дакументы, якія зыходзяць ад органа ці службовай асобы, якія падпарадкоўваюцца юрысдыкцыі дзяржавы, уключна дакументы, якія зыходзяць ад пракуратуры, сакратара суда ці судовага выканаўцы; b) адміністратыўныя дакументы; с) натарыяльныя акты; d) афіцыйныя пазнакі, такія, як адзнакі аб рэгістрацыі; візы, зацвярджаючыя пэўны тэрмін; запэўненне подпісу на дакуменце, не засведчаным у натарыуса. Разам с тым дадзеная Канвенцыя не распаўсюджваецца на: а) дакументы, здейсненыя дыпламатычнымі ці консульскімі агентамі; b) адміністратыўныя дакументы, якія маюць прамое стаўленне да камерцыйнай ці мытнай аперацыі.

Артыкул 2

Кожная з дагаворных краін вызваляе ад легалізацыі дакументы, на якія распаўсюджваецца дадзеная Канвенцыя і якія павінны быць прадстаўлены на яе тэрыторыі. Пад легалізацыяй у сэнсе дадзенай Канвенцыі маецца на ўвазе толькі фармальная працэдура, якая выкарыстоўваецца дыпламатычнымі ці консульскімі агентамі краіны, на тэрыторыі якой дакумент  павінен быць прадстаўлены, для запэўнення сапраўднасці подпісу, якасці, у якой выступала асоба, падпісаўшая дакумент, і, у належным выпадку, сапраўднасці пячаткі ці штампу, якімі гэты дакумент замацаваны.

Артыкул 3

Адзінай фармальнасцю, якая можа быць патрабавана для запэўнення сапраўднасці подпісу, якасці, у якой выступала асоба, падпісаўшая дакумент, і, у належным выпадку, сапраўднасці пячаткі ці штампу, якімі гэты дакумент замацаваны, з’яўляецца прастаўленне прадугледжанага артыкулам 4 апастылю кампетэнтным органам краіны, у якой гэты дакумент быў здзейснены. Аднак выкананне згаданай у папярэднім абзацы функцыі не можа быць патрабавана, калі законы, правілы або звычаі, існуючыя ў краіне, у якой дакумент прадстаўлены, ці дамоўленасць паміж дзвюма або некалькімі дагаворнымі дзяржавамі адмяняюць ці спрошчваюць дадзеную працэдуру ці вызваляюць дакумент ад легалізацыі.

Артыкул 4

Прадугледжаны ў першым абзацы артыкула 3 апастыль прастаўляецца на дакуменце або на асобнай старонцы, якая замацоўваецца з дакументам; ён павінен адпавядаць узору, які прыкладзены к дадзенай Канвенцыі. Аднак ён  можа быць складзены на афіцыйнай мове органа, які яго выдае. Існуючыя ў ім пункты могуць быць таксама выкладзены на іншай мове. Загаловак "Apostille (Convention de la Haye du 5 octobre 1961)" павінен быць дадзены на французскай мове.

Артыкул 5

Апастыль прастаўляецца па хадайніцтву падпісаўшай асобы ці іншага прад’яўніка дакументу. Запоўнены належным чынам, ён сведчыць сапраўднасць подпісу, якасць, у якой выступала асоба, падпісаўшая дакумент, і, у належным выпадку, сапраўднасць пячаткі ці штампу, якімі гэты дакумент замацаваны. Подпіс, пячатка або штамп, прастаўленыя на апастыле, не патрабуюць ніякага засведчання.

Артыкул 6

Кожная дагаворная краіна прызначае, з улікам іх афіцыйных функцый, тыя органы, якія маюць паўнамоцтвы на прастаўленне апастылю, прадугледжанага ў першым абзацы артыкулу 3. Яна апавяшчае аб гэтым Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў у момант здачы на захоўванне сваёй ратыфікацыйнай граматы ці граматы аб далучэнні, ці заяве аб распаўсюджванні дзеяння. Яна апавяшчае Міністэрства таксама аб любой змене ў прызначэнні гэтых органаў.

Артыкул 7

Кожны з указаных органаў, прызначанных у адпаведнасці з артыкулам 6, павінен весці кнігу запісаў ці картатэку, дзе ён рэгіструе прастаўленныя апастылі, пры гэтым паказаць: а) парадкавы нумар і дату прастаўлення апастылю; b) прозвішча асобы, якая падпісала афіцыйны дакумент, і якасць, у якой яна выступала, а ў адносінах да непадпісаных дакументаў – указанне органа, які паставіў пячатку ці штам. Па патрабаванні любой зацікаўленай асобы орган, які праставіў апастыль, павінен праверыць, ці адпавядаюць зробленыя ім запісы звесткам, унесеным у кнігу запісаў ці картатэку.

Артыкул 8

Калі паміж некаторымі дагаворнымі краінамі заключаны дагавор, канвенцыя ці дамова, якія змяшчаюць палажэнні, якія патрабуюць пэўных фармальнасцей для засведчання сапраўднасці подпісу, пячаткі ці штампу, дадзеная Канвенцыя прадугледжвае адыход ад гэтых палажэнняў толькі ў тым выпадку, калі названыя ў іх фармальнасці з’яўляюцца больш строгімі, чым фармальнасць, прадугледжаная ў артыкулах 3 і 4.

Артыкул 9

Кожная дагаворная краіна прымае неабходныя меры, каб яе дыпламатычныя ці консульскія агенты не выконвалі легалізацыю ў тых выпадках, калі дадзеная Канвенцыя прадугледжвае вызваленне ад яе.

Артыкул 10

Дадзеная Канвенцыя з’яўляецца адкрытай для падпісання краінамі, якія прадстаўлены на дзевятай сесіі Гаагскай канферэнцыі па міжнароднаму прыватнаму праву, а таксама Ірландыяй, Ісландыяй, Ліхтэнштэйнам і Турцыяй. Яна падлягае ратыфікацыі, і ратыфікацыйныя граматы здаюцца на захоўванне ў Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў.

Артыкул 11

Дадзеная Канвенцыя ўступае ў сілу на шасцідзесяты дзень пасля здачы на захоўванне трэцяй ратыфікацыйнай граматы, прадугледжанай у другім абзацы артыкулу 10. Для кожнай падпісаўшай Канвенцыю дзяржавы, якая ратыфікавала яе пазней, яна ўступае ў сілу на шасцідзесяты дзень пасля здачы на захоўванне яе ратыфікацыйнай граматы.

Артыкул 12

Любая дзяржава, аб якой не ідзе гаворка  ў артыкулу 10, можа далучыцца да Канвенцыі пасля яе ўступлення ў сілу ў адпаведнасці з першым абзацам артыкула 11. Дакумент аб далучэнні здаецца на захоўванне ў Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў. Далучэнне сапраўдна толькі ў адносінах паміж краінай, якая далучаецца і дагаворнымі дзяржавамі, якия не выказваюць пярэчанне на працягу шасці месяцаў пасля атрымання апавяшчэння, прадугледжанага ў пункце “d” артыкулу 15. Апавяшчэнне аб такім пярэчанні накіроўваецца ў Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў. Канвенцыя ўступае ў сілу паміж краінай, якая далучаецца і дагаворнымі дзяржавамі, якія не выказваюць пярэчанне супраць далучэння, на шасцідзесяты дзень пасля заканчэння шасцімесячнага тэрміну, указанага ў папярэднім абзацы*.

Артыкул 13

У момант падпісання, ратыфікаціы ці далучэння любая краіна можа абвясціць, што дадзеная Канвенцыя распаўсюджваецца на ўсе тэрыторыі, якія яна прадстаўляе на міжнародным узроўні, або на адну ці некаторыя з гэтых тэрыторый. Гэта абвяшчэнне лічыцца сапраўдным з моманту ўступлення ў сілу Канвенцыі для дадзенай дзяржавы. Далей Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў апавяшчаецца аб любым падобным распаўсюджванні дзеяння. Калі абвяшчэнне аб распаўсюджванні дзеяння зроблена дзяржавай, якая падпісала і ратыфікавала Канвенцыю, то апошняя ўступае ў сілу ў адпаведнасці з палажэннямі артыкулу 11. Калі абвяшчэнне аб распаўсюджванні дзеяння зроблена дзяржавай, далучанай да Канвенцыі, апошняя ўступае ў сілу ў адпаведнасці з палажэннямі артыкулу 12.

Артыкул 14

Дадзеная Канвенцыя дзейнічае на працягу пяці год, пачыная з моманту яе ўступлення ў сілу ў адпаведнасці з першым абзацам артыкулу 11, у тым ліку і ў адносінах да краін, якія ратыфікуюць яе пазней ці далучаюцца да яе пасля. Калі Канвенцыя не будзе дэнансавана, яе тэрмін дзеяння падаўжаецца з маўклівай згоды бакоў на кожныя далейшыя пяць лет. Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў апавяшчаецца аб дэнансаванні не пазней чым за шэсць месяцаў да заканчэння пяцігадовага тэрміну. Дэнансаванне можа абмяжоўвацца некаторымі тэрыторыямі, на якія распаўсюджваецца дзеянне Канвенцыі. Дэнансаванне мае сілу толькі ў адносінах да краіны, якая апавяшчае аб ёй. Канвенцыя застаецца ў сіле ў адносінах да іншых дагаворных дзяржаў.

Артыкул 15

Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў апавяшчае краіны, згаданыя ў артыкулу 10, а таксама краіны, далучаныя ў адпаведнасці з палажэннямі артыкулу 12: а) аб апавяшчэннях, згаданых у другім абзацы артыкулу 6; b) аб падпісаннях і ратыфікацыях, згаданых у артыкулу 10; с) аб тэрміну ўступлення ў сілу дадзенай Канвенцыі ў адпаведнасці з палажэннямі першага абзаца артыкулу 11; d) аб далучэннях і пярэчаннях, згаданых у артыкулу 12, і аб тэрміну ўступлення ў сілу далучэння; е) аб распаўсюджванні дзеяння, згаданым у артыкулу 13, і аб тэрміну ўступленія яго ў сілу; і) аб дэнансаваннях, згаданых у трэцім абзацы артыкулу 14.

У засведчанне гэтага ніжэйпадпісаныя, належным чынам упаўнаважаныя, падпісалі дадзеную Канвенцыю.

Здзейснена ў г. Гааге 5 кастрычніка 1961 года на французскай і англійскай мовах (у выпадку разыходжання паміж тэкстамі перавага аддаецца французскаму тэксту), у адзіным экзэмпляры, які здаецца на захоўванне ў архівы Ўрада Нідэрдландаў і запэўненая копія якога накіроўваецца па дыпламатычных каналах кожнай краіне, прадстаўленай на дзевятай сесіі Гаагскай канферэнцыі па міжнароднаму прыватнаму праву, а таксама Ірландыі, Ісландыі, Ліхтэнштэйну і Турцыі.

 
Заўвагі:
-У адпаведнасці з артыкулам 13 Гаагскай канвенцыі 21.08.1964 года і 24.02.1965 года кіраўніцтва Велікабрытаніі абвясціла аб распаўсюджванні дзеяння Канвенцыі на наступныя тэрыторыі:

  1. Джэрсі
  2. Бэйліўік Гэрнсі
  3. Востраў Мэн
  4. Бярмуды
  5. Брытанская Антарктычная Тэрытория (у спрэчцы з Аргентынай)
  6. Кайманавы вастравы
  7. Фолклэндские вастравы (у спрэчцы з Аргентынай)
  8. Гібралтар
  9. Ганконг (у дадзены момант перайшоў пад юрысдыкцыю Кітая)
  10. Монтсэррат
  11. Святая Алена
  12. Вастравы Церк и Кайкас
  13. Віргінскія вастравы

 (Акрамя таго, у азначаных заявах згадваўся шэраг тэрыторый, якія на гэты час атрымалі незалежнасць).

- Каралеўства Нідэрландаў абвясціла 1 сакавіка 1967 года аб распаўсюджванні дзеяння Канвенцыі на нідэрландскія Анцільскія вастравы з 30 красавіку 1966 года.